Аўтазапчасткі – гэта ўмела разабраныя … грузавікі
Дзве фуры накіроўваліся з Літвы ў Казахстан. Па дакументах у кузаве знаходзіліся аўтазапчасткі. Супрацоўнікі мытні праверылі груз у кузаве, зверылі ўвесь спіс аўтамабільных дэталяў, серыйныя нумары дэталяў. У выніку аказалася, што аўтазапчасткі – гэта ўмела разабраныя грузавікі.
Такім чынам спрабавалі незаконна правезці праз мяжу дзве фуры «Вольва» і дзве «Рэно». Папярэдні кошт разабраных грузавікоў склаў Br1, 1 млрд. Розніца паміж мытнымі пошлінамі за 4 грузавіка і аўтазапчасткамі склала б каля $ 40 тыс.
Па інф. region.grodno.by
Ілюстрацыя: govorim.by