Пачатак згортвання польскай мовы?

|

Чыноўнік патлумачыў такое рашэнне перагружанасцю іншых школ мікрараёна Дзевятоўка. Бацькі вучняў 36-й школы не хочуць пагаджацца з такім суседствам, бо бачаць у ім сур’ёзную небяспеку для якасці польскамоўнай адукацыі.

 

Маці трэцякласніка Наталля Сарока разам з іншымі бацькамі збірае подпісы супраць такога рашэння мясцовых уладаў. Свой ліст яны накіруюць у мясцовыя выканаўчыя камітэты, Міністэрства адукацыі, Савет міністраў, а таксама ў Камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

 

Будынак 36-ай школы афіцыйна належыць “Саюзу палякаў на Беларусі”. Будаўніцтва прафінансавала арганізацыя “Wspolnota polska” ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Тэарэтычна толькі Рада “Саюза палякаў на Беларусі” мае паўнамоцтвы вырашаць далейшы лёс школы. Падрабязнасці пра сітуацыю тут.