Квест у Крыме: каманда гарадзенцаў – пятая

| Без катэгорыі

Пра гульню распавядае Аляксандр Віненка (Sagent), капітан гарадзенскай каманды «Летучие мыши», удзельнік гарадзенскай сборнай «Night City», што заняла 5-е месца ў агульным заліку з 49 камандаў:

 

– У нас былі супермоцныя супернікі, і каб увайсці у 10-ку на гэтым фэсте трэба было прадугледзець усё: і падрыхтоўку, і сваё здароўе і шмат чаго іншага. У нашай каманды нават быў прадугледжаны на замену палявы гулец – найлепшы ў гарадзенскім праекце Nightcity па выніках 2011 году Максім Сыроваткін (Mixon).

 

«Адпачынак» у Крыме, гэта: гульні, якія пачыналіся штораніцы і цягнуліся больш за 12 гадзін, гэта больш за 70 розных аб’ектаў і каля 600 пераадоленых кіламетраў.

 

Гэта – загадкі, якія трэба разгадаць і згуляць у такія заданні, якія ў Беларусі яшчэ ніколі не былі зададзеныя. Гэта – дадатковая віртуальная частка, якую маглі вырашаць прадстаўнікі. Пад час гульні маладзёны пралазілі амаль паўзком па закінутых вайсковых аб’ектах прайшла перад вачыма удзельнікаў.

 

У гульні супернічалі 49 камандаў з усяго былога СССР. Гарадзенскія каманды занялі 5, 34 і 45 месца. Наступным вялікім спаборам, у якім прымуць удзел прадстаўнікі найлепшых гарадзенскіх камандаў, будзе 3-я міжнародная гульня ў Беларусі, якая будзе ладзіцца 26 мая па Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай вобласці.