Рарытэтны абрэз, які кантрабандысты планавалі вывезці ў Літву, трапіць у музей
Абрэз вінтоўкі “Маўзер” 1941 года выпуску гатовы да выкарыстання.
На ім выдатна захаваўся адбітак фашысцкай свастыкі і завадскі нумар.
Зброя ў выніку аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікаў крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблыканкама і памежнікаў знойдзена на 28-ым кіламетры трасы Гродна-Друскінінкай у кірунку пункта пропуску “Прывалка” на аўтастаянцы ў лясным масіве.
Кантрабандысты схавалі разабраны абрэз у металічную скрыню з інструментамі.
Пасля неабходных працэдур рарытэтная зброя зойме месца ў музейнай экспазіцыі.
Паводле http://uvd.grodno.by