Ранішні пажар на «Азоце» (абноўлена)

Загарэўся кацёл, потым полымя выйшла на дах.

На тушэнні пажару, якое заняло паўгадзіны, было занята 24 адзінкі тэхнікі і 79 чалавек асабовага складу гродзенскага абласнога упраўлення МНС.

 

Як паведаміла “Твайму стылю” прэс-служба абласнога упраўлення МНС, пасля пажару, з-за пагрозы абрушэння даху, выратавальнікі пакінулі памяшканне.

Дах часткова абрынуўся на плошчы 36 кв. метраў, пашкоджана абсталяванне, людзі не пацярпелі.

 

Па інфармацыі на 11.50, вытворчы працэс на прадпрыемстве не прыпыняўся.

 

Пашкоджаная кацельная памерам 42х189 метраў была абсталяваная 6 катламі і турбінай, выпрацоўвала цеплаэнергію для патрэбаў вытворчасці.

Пажар пачаўся, калі ў памяшканні знаходзіліся 3 чалавекі – начальнік змены і 2 машыністы.

 

Прычыны пажару высвятляе спецыяльная камісія.

 

Падчас працы кацельнай не выкарытоўваліся ніякія хімічныя рэчывы, таму пагрозы здароўю гарадзенцаў з-за  пажару няма.

 

Здымак з сайта http://112.by