ТЫЗЕНГАЎЗ ЗАПРАШАЕ НА ВЫСТАВУ
Нягледзячы на малады ўзрост (дзяўчатам усяго па 28 гадоў) абедзьве мастачкі ўжо добра знаныя ў Беларусі і за яе межамі, з’яўляюцца сябрамі Беларускага Саюзу мастакоў. Для гамельчанкі Ганны Сілівончык (справа) гэта ўжо другая выстава ў Гродне, а вось творы народжанай у Маладэчне Таццяны Грыневіч дэманструюцца ў нашым горадзе ўпершыню. Пазнаёміцца з жывапіснымі творамі мастачак можна да 19 лютага.
Вітаўт РУДНІК