У Беларусі ўводзіцца каменданцкая гадзіна для непаўналетніх

|

Законапраект распрацаваны з мэтай удакладнення органаў, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, пашырэння пераліку катэгорый непаўналетніх, што накіроўваюцца ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя і лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, а таксама вызначэння асаблівасцяў разгляду спраў аб накіраванні непаўналетніх ва ўказаныя ўстановы, спынення ці прадаўжэння знаходжання ў іх.

 

Сярод асноўных палажэнняў законапраекта — забарона для непаўналетніх, якія не дасягнулі 16 гадоў, знаходзіцца ў начны час (з 23.00 да 06.00) па-за жыллём без суправаджэння дарослых, а таксама ўстанаўлення адказнасці бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць, за невыкананне абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ў начны час.

 

Законапраектам вызначаны катэгорыі непаўналетніх, якія могуць быць накіраваныя ў спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя і лячэбна-выхаваўчыя ўстановы. У прыватнасці, гэта норма можа распаўсюджвацца на непаўналетніх, калі яны:

 

– тры і больш разы на працягу года ўчынілі такія адміністрацыйныя правапарушэнні, як наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, дробнае хуліганства, наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, заведама лжывае паведамленне, дробны крадзеж, распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць, занятак прастытуцыяй, кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення, кіраванне транспартным сродкам без права кіравання, і калі іншыя меры выхаваўчага і прафілактычнага ўздзеяння ў дачыненні да іх не далі станоўчага выніку;

 

– пакутуюць хранічным алкагалізмам, наркаманіяй ці таксікаманіяй і пасля праведзенага лячэння ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап’янення ці ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.

 

Здымак з сайта http://donbass.ua