“Дзень нараджэння ў заапарку” – гродзенскі звярынец прапануе новую паслугу

Загадчыца навукова-асветніцкім сектарам заапарка Алена Пятрова распавяла “Твайму стылю”:

 

 

Гэтую ідэю мы выношвалі даўно, чакалі заканчэння рэканструкцыі, каб тэрыторыя дазваляла запрашаць гасцей.

Экскурсіі з элементамі забаўляльнай праграмы паспрабавалі праводзіць на навагоднія святы, і ўбачылі, што попыт ёсць.

 

“Дзень нараджэння ў заапарку” – гэта нестандартная экскурсія з мноствам гульняў, загадак.

Пасля экскурсіі – рухомыя гульні, віктарыны.

У тэрарыўме дзецям выносяць жывую змяю, да якой можна дакрануцца, сфатаграфавацца з ёй. Звычайна, гэта полаз.

Дзеці завітваюць у жывы куток гуртка юнатаў, дзе сабраная калекцыя ручных жывёл.

 

Уся праграма займае прыкладна гадзіну.

Гэта аптымальны час, калі 6-10 гадовыя дзеці не паспяваюць стаміцца.

 

 

Кошт “Дня нараджэння ў заапарку” – 60 000 рублёў на групу  да 10 чалавек без уліку кошту ўваходных квіткоў.

Паклапаціцца пра арганізацыю дзіцячага свята лепш загадзя: праца адзінага экскурсавода ў заапарку распісаная як мінімум на тыдзень  наперад.

 

У дзіцячай кавярні на тэрыторыі заапарка можна замовіць пачастунак для імянінніка і яго гасцей.

 

 

Атрымаць падрабязную інфармацыю і замовіць “Дзень нараджэння ў заапарку” можна ў працоўныя дні па тэлефоне  95 13 74.

 

Здымак з сайта http://www.grodnozoo.by