Гродзенскія памежнікі сёння ўначы затрымалі кантрабанду на 182 мільёны рублёў

За рулём “Фальксвагена”, які перавозіў 140 скрыняў (1, 4 мільёны штук) цыгарэт, быў мужчына без дакументаў.

Ён аказаўся жыхаром Гродна.

Цыгарэты “Фэст” з акцызнымі маркамі Беларусі прызначаліся для нелегальнай дастаўкі ў Літву. Тавар і мікрааўтобус канфіскаваны.

 

Месяц таму ў “Прывалках” быў затрыманы кіроўца грузавіка, які спрабаваў правезці ў Літву 20 720 пачак цыгарэт “Фэст”.

 

Паводле http://gpk.gov.by