Рыбакі знайшлі ў Нёмане цела патанулага хлопчыка
Рыбакі звязаліся з выратавальнікамі каля 19 гадзін.
Пазнаць патанулага было немагчыма.
Па мабільным тэлефоне і звязцы ключоў у кішэні пухавіка, вызначылі, што гэта хлопчык, якога шукалі з 3 сакавіка.
Рэчы загінулага апазнаў бацька.
12-гадовы падлетак разам з сябрам адправіўся тады на прагулку па Нёмане ў раёне чыгуначнага маста.
Калі хлопчык пачаў тануць, сябра кінуўся па дапамогу ў суседні дом.
Выратавальнікі былі на месцы здарэння праз некалькі хвілін, але на вадзе ўжо нікога не было. Хлопчыка безвынікова шукалі вадалазы.
Здымак з сайта http://www.autocad-master.ru