У Гродне “Хонда” штурмавала чыгунку

Аварыя здарылася 8 мая.

 

Аскелкі шкла, пластыка, металічныя дэталі, абломкі плота і рэчы з машыны разляцеліся на 300 метраў.

У выніку здарэння ў “Хонды” аказаліся дэфармаванымі ўсе часткі корпуса, дыскі колаў, разбітае ўсё шкло і пярэднія светлавыя прыборы, спушчаныя колы.

 

 

Ніякіх прыкметаў таго, што кіроўца спрабаваў пазбегнуць аварыі, супрацоўнікі ДАІ не знайшлі.

 

28-гадовы гродзенец, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля,  шпіталізаваны ў стане моцнага алкагольнага ап’янення і з мінімальнымі траўмамі.

 

Прычыну здарэння паспрабавала патлумачыць яго маці.

Па словах жанчыны, яе сын з кімсці моцна пасварыўся і хацеў скончыць жыццё самагубствам. Яна распавяла, што пасварылась з пьяным сынам па тэлефоне, ён зайшоў у кватэру, пакінуў ключы ад яе і пашпарт, а пасля з’ехаў на машыне.

 

Паводле http://gaigrodno.by