У Гродне пройдзе з’езд тэрапеўтаў

|

Лепшыя беларускія дактары-тэрапеўты атрымаюць узнагароды.

 

Мэта мерапрыемства – абнавіць веды і павысіць кваліфікацыю дактароў-тэрапеўтаў, якія атрымаюць магчымасць праслухаць лекцыі  свяціл беларускай і сусветнай медыцыны.

Будуць разглядацца пытанні кардыялогіі, гастраэнтэралогіі, эндакрыналогіі ды  іншых галін медыцыны.

 

Удзельнікі абмяркуюць перспектывы выкарыстання ў тэрапеўтычнай практыцы новых  дыягнастычных, лячэбных і прафілактычных тэхналогій.

Вучоныя-клініцысты і дактары-практыкі змогуць абмяняцца меркаваннямі і досведам.

 

Арганізатары з’езда спадзяюцца, што гэта дапаможа палепшыць якасць тэрапеўтычнай дапамогі насельніцтву.

 

Паводле http://www.belta.by  

Здымак з сайта http://vkursegorod.ru