Кветкі ад АГП да мемарыялу ахвярам фашызму

– Для мяне 9-е траўня – гэта дзень заканчэння вайны, у якой загінула вельмі шмат людзей, – кажа Аляксандра Васілевіч, кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП. – І гэта не толькі дзень перамогі, сёння, хутчэй, гэта – дзень памяці аб тым, якой цаной яна дасталася Беларусі.

 

Другі форт і мемарыял жэртвам фашызма – месца, дзе скончылі сваё жыццё больш за 3000 мясцовых жыхароў і жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў не толькі з Беларусі, але і з тэрыторыі Польшчы, іх прывозілі сюды на растрэл. Пасля вайны тут быў усталяваны мемарыял, а на пачатку 1990-х за кошт Рэспублікі Польшча ўсталяваны вялізны каменны крыж.

 

Гістарычнымі фактамі падцверджана, што менавіта тут быў растраляны заснавальнік гарадзенскага заапарка Ян Каханоўскі, які аддаў сваё жыццё замест жыццяў простых жыхароў гораду Гродна.