У Беластоку адбыўся Марш годнасці

| Без катэгорыі

Арганізатарамі маршу выступілі Спецыяльны школьна-выхаваўчы Цэнтр імя Вальдэмара Кікольскага ў Беластоку і Арганізацыя падтрымкі актыўнасці людзей з інтэлектуальнымі абмежаваннямі «Актыўны». Сёлета колькасць удзельнікаў склала прыкладна 700 чалавек.

З гэтай нагоды быў арганізаваны двухдзённы цыкл мерапрыемстваў пад назвай «Х Марш годнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беластоку». Мерапрыемствы адбыліся ў межах святкавання Еўрапейскага дня супраць дыскрымінацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які ў польскай сталіцы адзначаць 12-га траўня.

 

Марш – гэта своеасаблівае свята людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У гэты дзень мы хочам падкрэсліць годнасць гэтых людзей. Яны маюць такія самыя правы як усе іншыя, – падкрэсліла Людміла Багальска, старшыня праўлення арганізацыі «Актыўны».

 

Пасля кароткіх прамоў арганізатараў маршу, дзяцей чакаў канцэрт. У музычнай частцы заспявалі лаўрэаты конкурсу песні «Спяваем разам». Удзел у конкурсе ўзялі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

Караліна Галашэўска заняла 1 месца ў конкурсе песні.

 

Падчас канцэрту на рынку дзеці частаваліся салодкім і мелі магчымасць выбраць гульню, якая ім пасуе.

Здымкі Андрэя Цвалінскага