Сёння ў Гродне прэм’ера сацыяльнага інтэрактыўнага спектакля
На гэтыя пытанні паспрабуюць адказаць акторы і гледачы інтэрактыўнага спектакля “Працаваць нельга адмовіцца”, які падрыхтавала гродзенская ініцыятыўная група “Крок насустрач” пры падтрымцы “Міжнароднага дзіцячага фонда”.
-Наш спектакль не зусім звычайны. Асноўная роля ў ім належыць менавіта гледачам, – распавядаюць арганізатары мерапрыемства.
Па правілах сацыяльнага тэатра любы ахвотны можа ўмяшацца ў ход падзеяў, прапанаваць свой варыянт развіцця падзей, і такім чынам дапамагчы вырашыць складаны канфлікт альбо сітуацыю.
Пастаноўка будзе цікавай студэнтам, выкладчыкам, усім, кто не абыякавы да праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі і ўсёй моладзі.
Прэм’ера спектакля “Працаваць нельга адмовіцца” адбудзецца на базе СШ №19 (вул.Галовічы 24) 11 мая ў 18 гадзін.
Падрабязнасці – па тэлефонах (29) 5877185 (мтс) Аня, (29) 96 17 96 5 (velcom) Лена
Здымак з архіву “Твайго стылю”