Выстава да Дня герба і сцяга

Афіцыйнае падвядзенне вынікаў і выстава юных філатэлістаў адбудзецца заўтра, 12-га траўня, у гарадзенскім Палацы дзіцячай і юнацкай творчасці. Пра конкурс і пра заўтрашняе мерапрыемства распавядае Фрыдэрык Гушча, кіраўнік Гарадзенскага абласнога таварыства філатэлістаў:

 

align=”left” >– Першы этап распачаўся ў Гродне ў школах, у навучальных установах, другі этап – у раёнах. А падвядзенне вынікаў і выстава – гэта ўжо трэці этап. Старт мерапрыемству быў дадзены ў лютым. Мы хочам, каб падобны конкурс стаў штогадовым мерапрыемствам, і асноўная мэта – прыцягнуць дзетак да калецыянавання.

 

На выставе прадстаўлены 18 калекцый з усёй вобласці і адна калекцыя з Літвы. Не прадстаўленыя толькі Ваўкавыск і Масты.

 

Наступнай падзеяй для гарадзенскіх філатэлістаў будзе выстава, якая пройдзе ў рамках фестываля нацыянальных культур. Гэта выстава стане міжрэгіянальнай, дзе, апроч прадстаўнікоў Гарадзеншчыны, будуць прадстаўленыя лепшыя калекцыі берасцейцаў і шэсць калекцый з Рэспублікі Польша.