Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей запрашае на дзень і ноч у музеі
Мерапрыемствы ў гісторыка-археалагічным музеі пройдуць у суботу 19 мая.
Дзённая праграма 19 мая
12.00-17.00 – Стары замак
Выступленне клуба гістарычнай рэканструкцыі “Гарадзенскі Двузуб”.
Музыка на дудах у выкананні гуртка камедыянтаў “Міненталь”.
Майстар-клас гродзенскіх лучнікаў.
12.00 – 17.00 – Новы замак.
Выступленне гісторыка-патрыятычнага клуба “Кром”
13.00 – Падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога фотаконкурсу “Музей праз фотааб’ектыў-2012”
Вячэрняя праграма “Ноч веера і рэверенса” ў Новым замку 19 мая
20.00– Урачыстая сустрэча гасцей.
20.10 – Прэзентацыя “Традыцыі балю”. Майстар-клас “Мова веера” (Сенатарская зала).
20.45 – 21.15 –Body-art шоў Евы Багдановіч. Майстар-клас фларыстаў Ганны Шынкарык і Кацярыны Стояк.
21.20 – 22.50 – Канцэртная праграма выкладчыкаў музычна-педагагічнага каледжа з удзелам групы сучаснай харэаграфіі “ТАД”.
22.55 – 23.25–Мастацтва SandArt ад Веранікі Паплаўскай. Шоў гіганцкіх мыльных бурбалак Мікалая Нардзі.
23.30 – Феерверк.
Акрамя гэтага наведнікаў чакае шмат нечаканых мілых дробязей…
Кошт квіткоў – 35.000 рублей.
У дзень мерапрыемства (19 мая) – 40.000 рублей.
Даведкі па тэлефоне 74-33-60.