Спроба самаспалення ў Слоніме

|

Выратавальнікам пра здарэнне паведаміў дзяжурны РАУС.

На месца выехалі 2 аддзяленні выратавальнікаў на аўтацыстэрне і аўтамабіле хуткага рэагавання.

Як паведаміла “Твайму стылю” прэ-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, вопратку на самазабойцы падручнымі сродкамі паспелі патушыць мясцовыя жыхары, аднак полымя перакінулася на аўтамабіль  Аудзі А-4, што стаяў побач.

Спроба самаспалення здарылася ў суботу ў 10.43.

 

Мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі 2-3 ступені 70% цела: галавы, рук, ног, тулава.

У шокавым стане ён змешчаны ў рэанімацыю слонімскай бальніцы.

Н сёння стан яго застаецца скрайне цяжкім.

 

Машыну тушылі выратавальнікі. Яна сур’ёзна пацярпела: абгарэлі салон, багажны, маторны адсекі…

 

Супрацоўнікі міліцыі вызначылі, што спробу самагубства мужчына зрабіў пасля сваркі з сужыцелькай, паабяцаўшы спаліць сябе і яе машыну.

 

 

Прычыны здарэння высвятляюцца.

 

Здымак з сайта http://www.segodnya.ua