У Лідскім раёне працаваў падпольны мясны цэх

|

Гаспадыня арганізавала вытворчасць сальцісона на ўласным падворку. Падчас вырабу прадукцыі не толькі не выконваліся санітарныя патрабаванні, але парушаліся нават элементарныя гігіенічныя нормы.

На месцы вытворчасці праваахоўнікі канфіскавалі каля 340 кг падрыхтаванага для адпраўкі пакупнікам тавару.

 

Спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі неабходныя экспертызы і зрабілі выснову: прадукцыя шкодная для здароўя, есці яе нельга.

 

Упершыню партыю падазронага сальцісону  (300 кг) аператыўнікі канфіскавалі на мінскіх рынках яшчэ ў канцы сакавіка.

“Дэлікатэс” пахавалі на спецыяльным палігоне.

Гаспадыні падпольнага мяснога цэху пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Вядзецца расследванне.

 

Паводле http://www.belta.by  

Здымак з сайта http://xxivek.com.ua