Дзяўчына з Гродна стала лепшай валанцёркай кампаніі “Без Візы!”
Найбольш актыўнымі па выніках працы ў Беларусі прызнаныя тры валанцёры з Магілёву, па адным – з Мінску і Гродна. Яны атрымалі ў падарунак ад кампаніі “Без Візы!” байкі і заплечнікі.
Лепшыя валанцёры ўганараваныя на сустрэчы, якая прайшла ў мінулыя выходныя ў Вільні.
За гэтыя дні валанцёры паспелі зладзіць у Вільні некалькі акцый.
Ганна Марза распавяла пра сваю:
– Мы апытвалі прадаўцоў “Акропаліса”, наколькі часта ў іх бываюць пакупнікі з Беларусі, ці шчодрыя яны пакупнікі.
Пасля запытваліся, ці трэба, на думку прадаўцоў, адмяняць візы, ці не.
Выявілася, што ўсе апытаныя выказаліся за адмену віз, бо беларусы складаюць значную частку пакупнікоў гандлёвага цэнтру, прычым набываюць шмат.
Калі б візы адмянілі, гандляры б толькі выйгралі.
Некаторыя з прадаўцоў не разумелі рускай мовы, затое ў большасці рускамоўных апытаных прадаўцоў у Беларусі аказаліся сябры альбо сваякі, падтрымліваць стасункі з якімі перашкаджаюць візы.
Прадаўцы далучыліся да кампаніі, падпісаўшы акцыю “Караблікі свабоды”. Тады каля дзесятка юнакоў і дзяўчат адправілі ў далекае плаванне папяровыя караблікі з назвамі краін, дзе хацелі б пабываць.
Здымкі Ганны Марза і з архіву “Твайго стылю”