Аўтамабіль у Беларусі можа стаць прадметам раскошы

|

Утылізацыйны экалагічны збор будзе аплочвацца на мытні адначасова з уплатай іншых пошлін, а калі машына сабраная ў Расіі – да яе пастаноўкі на ўлік.

Магчыма на аўто расійскай зборкі пошліны ўвогуле не будзе, альбо яна складзе каля 300 даляраў, на ўсе астатнія, у залежнасці ад узросту і аб’ёму рухавіка – ад 795 да 19600 даляраў.

Гэтыя сродкі пойдуць у бюджэт краіны, куды аўто ўвозіцца і дзе пасля будзе ўтылізавацца.

 

Генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Людміла Шабанава:

 

Назіраецца тэндэнцыя на карысць расійскага вытворцы. Пасля ўвядзення ўтылізацыйнага збору везці машыны з-за мяжы будзе невыгодна.

Паколькі пакупніцкая здольнасць вышэйшая і аўтарынак больш развіты ў Расіі, чым у Беларусі, менавіта туды паедуць новыя машыны, а патрыманая тэхніка пасля вернецца да нас.

З новых машын па кішэні беларусам будуць толькі расійскія “Жыгулі”. Такім чынам, аўтапарк у нашай краіне напоўніўся машынамі расійскай зборкі. Калі дылеры не змогуць выжываць у такіх умовах, многія з іх пераарыентуюцца. У выніку аўтамабіль стане прадметам раскошы.

 

Паводле http://vgr.by

Фота з сайта http://www.interfax.by