З 17 мая зноў даражэе мяса, хлеб і малако
Пастанова прынятая з мэтай кампенсацыі ударажэння кошту сельскагаспадарчай сыравіны, скарачэння стратнасці вытворчасці сацыяльна значных харчовых тавараў і насычэння спажывецкага рынку з улікам прапановаў Мінсельгаспроду, піша interfax.by .
На 10% павялічваюцца максімальныя кошты на пастарызаванае каровіна малако і кефір (тл.да 3,5 уключна), смятану (да 25% тлустасці), тварог (тлустасцю да 9% уключна) без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў, хлеб іржаны, батоны з пшанічнай мукі няздобныя, развесам 300гр. і больш.
Паводле дакумента, максімальныя адпускныя кошты на малако, кефір, смятану, тварог, хлеб і хлеба-булачныя вырабы павысяца ў 2 этапы: на 5% у маі і на 5% у чэрвені.
Апошні раз хлеб і малочныя прадукты даражэлі 29 красавіка.
Тады былі павялічаны гранічныя максімальныя адпускныя цэны на малако каровіна пастэрызаванае і кефір з каровінага малака тлустасцю да 3,5% ўключна, смятану тлустасцю да 25 % уключна, тварог тлустасцю да 9% уключна, без смакавых дабавак і напаўняльнікаў – на 10%, хлеб жытне-пшанічны, батоны і булачкі з пшанічнай мукі няздобныя вагой 300 г і больш – на 5%.
Здымак з сайта http://www.gorkiv.by