Пазбаўленая правоў кіроўцы дзяўчына з’ела пратакол
Не зважаючы на малады ўзрост, 22-гадовая гродзенска аказалася парушальніцай са стажам.
У ліпені мінулага года яе затрымлівалі за кіраванне аўтамабілем без правоў кіроўцы.
У кастрычніку дзяўчыне ўдалося з чацьвёртага разу здаць практычны экзамен (тэарэтычны яна здала з восьмай спробы) і атрымаць правы.
Аднак пакарысталася яна імі толькі паўгады: 1 мая за кіраванне “Фальксвагенам” у стане алкагольнага ап’янення парушальніца атрымала штраф і пазбавілася права кіравання аўтамабілем на 3 гады. Пасведчанне кіроўцы дзяўчына пакінула пры сабе.
16 мая інспектары ДАІ склалі чарговы пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні і пратакол выняцця пасведчання кіроўцы. Атрымаўшы яго ў рукі, дзяўчына з’ела афіцыйную паперу.
Паводле http://gaigrodno.by
Здымак з сайта http://baursak.info