Красавік – час мотаболу

|

Ня гледзячы на тое, што «Азот» мае вельмі моцнага брамніка Алега Зайцава, які адбіў больш дзесяці складных удараў, «Аўтамабіліст» усё ж такі аказаўся мацней. Канчатковы рахунак быў 4:2 на карысць «Аўтамабіліста».

Першы тайм скончыўся ўнічыю 1:1, другі 3:1, у апошнім тайме «Азот» скараціў рахунак да мінімуму, але ў канцы гульні «Аўтамабіліст» ізноў павялічыў разрыў і давёў пераможны рахунак да выніку 4:2.

Як лічаць гледачы, гродзенская каманда магла згуляць лепш, і яны спадзяюцца, што ў наступных этапах Гродна выявіць сябе з лепшага боку.

>

Арганізатары чэмпіянату – ДАСААФ і ГА «Беларуская федэрацыя матацыклетнага спорту». Мэтамі гэтага чэмпіянату яны лічаць далейшае развіццё мотаболу ў Беларусі, падвышэнне ўзроўню майстэрства беларускіх мотабалістаў, удасканаленне падрыхтоўкі мотабалістаў і паспяховы выступ зборнай каманды Рэспублікі Беларусь і беларускіх мотабольных клубаў у чэмпіянаце Еўропы і міжнародных турнірах.

Святас Ляўчук

Фота аўтара