У Ашмянах 17 мая выпала палова месячнай нормы ападкаў
Паводле інжынера-сіноптыка Гродзенскага Аблгідрамету Тамары Валадкевіч, актыўныя атмасферныя франты, якія рухаюцца з паўднёвага захаду, прынеслі залевы на ўсход Гродзенскай вобласці.
У ноч на 17 мая толькі за 2 гадзіны ў Ашмянах выпала 16 мм ападкаў, яшчэ 26 мм – днём.
Гэта пры тым, што месячная норма ў маі для гэтага рэгіёну – 54 мм.
Парывы ветру ў Ашмянах дасягалі 24 м/с.
У Наваградку за суткі 17 мая выпала 28 мм дажджу, але норма для гэтага рэгіёну іншая – 72 мм ападкаў у месяц, альбо 23 мм за дэкаду.
У Гродне ападкаў у гэтыя дні выпала менш за астатнія рэгіёны.
Па ўдакладненым прагнозе Аблгідрамету ў бліжэйшыя выходныя верагоднасць ападкаў у горадзе вельмі малая, а тэмпература паветра павысіцца.