«Гарадзенскі гадавік» пра плошчу, што зараз завецца Савецкай
Пра нумар распавядае яго рэдактар Юры Гардзееў, які большасць свайго часу жыве ў Кракаве.
– У «Гадавіку» мы бачым адзін з артыкулаў, які называецца «Гісторыка – архітэктурны план рэканструкцыі Савецкай плошчы», які быў падрыхтаваны нашымі архітэктарамі. Плошча фактычна сфармавалася ў 16-18 стагоддзе. Яна вельмі змянялася з часам, і цяпер людзі не ўсведамляюць, што прастора паміж сучаснай вуліцай Маставой і сучаснай вуліцай Баторыя – гэта была шчыльная забудова. Некаторыя лічаць, што гэта плошча – ад танка да Фары.
align=”left” > Калі я сядаю ў тралейбус, каб паехаць у занёманскую частку, то заўсёды ўзгадваю, што, напрыклад, гэты будынак знаходзіцца на вуліцы Маставой, хаця некаторыя кажуць, што будынак знаходзіцца на Савецкай плошчы… Вось так сціраецца гістарычная памяць. Гэта вельмі яскравы прыклад.
Акрамя таго ў нумары мы бачым артыкулы, прысвечаныя археалогіі Савецкай плошчы. Ёсць нават такая пастанова Савета Міністраў, дзе пішацца аб тым, што, калі пачынаюцца нейкія працы, то трэба абавязкова праводзіць археалагічныя даследаванні. І таму тут мы маем два артыкулы, вельмі цікавыя: артыкул Алеся Краўцэвіча «Ахоўная зона культурнага слоя Гародні», дзе паказана гісторыя некаторых аб’ектаў на старадаўнім Рынку (так называлася раней сучасная Савецкая плошча), і артыкул Віктара Саяпіна, прысвечаны гісторыі плошчы ў пасляваеенны перыяд.
Гісторыя на мове паштовак (фота http://gde.grodno.by)
Пра нумар распавядае Павел Мажэйка , прадстаўнік выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская Бібліятэка», пад дахам якой і выйшаў гэты «Гадавік»: «Нумар больш навуковы, чым папулярны, і мы спадзяемся, што штосці з гэтага выйдзе. Пакуль ідэя такая – ён будзе выходзіць раз на год з канкрэтнай тэмай. Гэты нумар прысвечаны Рынку, сучаснай Савецкай плошчы».
Павал папрасіў аўтараў выказваць парады, «якія ў выніку палепшаць часопіс, зробяць яго «гарадзенскім, гарадскім», і ён будзе мець перспектыву. Размова паступова стала дыскусіяй і цягнулася больш за гадзіну.