15-годдзе навучання беларускай мовы адзначаць у Беластоку

Святкаванне распачнецца 25-га траўня і завершыцца 6-га чэрвеня, кажа намесніца старшыні аб’яднання Аліна Вараўнюк:

 

Калісьці пачыналі са звычайнай суполкі бацькоў, якія хацелі, каб іх дзеці навучаліся беларускай мове. А ўжо зараз маем зарэгістраваную арганізацыю, дзе галоўная мэта: праца ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, дапамога настаўнікам, інтэграцыя вучняў і бацькоў.

 

Большасць мерапрыемстваў пройдзе ў склепе з культурай, які быў адчынены сёлета па адрасе: вул. Чэнстахоўская 6а, Беласток.

 

25 траўня

Падвядзенне артыстычнай працы дзяцей і моладзі ў навучальным годзе 2011/2012. Наведнікі пабачаць спектаклі ў выкананні ўдзельнікаў тэатральнага гуртка “Гульня ў тэатр”.

Пачатак а 17.00 па адрасе: вул. Чэнстахоўская 6а, Беласток.

 

1чэрвеня адбудзецца канцэрт Андрэя Мельнікава і сустрэча з бардам. Пачатак а 17.00 па адрасе: вул. Чэнстахоўская 6а, Беласток.

 

5 чэрвеня ў царкве Св. Юр’я ў Беластоку пройдзе малебен за дзяцей, настаўнікаў, бацькоў.

 

6 чэрвеня адбудзецца галоўнае мерапрыемства святкавання 15-годдзя навучання беларускай мовы ў школах Беластока.

 

У праграме:

 

1. Спектаклі ў выкананні удзельнікаў Тэатральнага гуртка “Гульня ў тэатр” (апякунка гуртка Аліна Ваўранюк).

“Гульня ў сонную каралеву” паводле З. Вуйцік у перакладзе Аліны Ваўранюк (рэж. А. Ваўранюк).

“Станцыя вар”ятаў” на аснове вершаў Агнешкі Асецкай (сцэнарый  i рэж. Бэрнард Мацей Баня) .

 

2. Дзіцячая група Студыі беларускага фальклору – падрыхтоўка Анна Васькоўская.

Пачатак а 17.00 у клубе Кіно Форум па адрасе: вул. Легіянова 5, Беласток.

 

На ўсе мерапрыемствы ўваход вольны.