VIP-забег кіраўнікоў і спецыялістаў Гродзенскага аблвыканкаму
Мужчыны пабягуць 1 км, жанчыны – 500 метраў.
На бегавыя дарожкі Каложскага парку выйдуць прадстаўнікі ўсіх беларускіх рэгіёнаў і госці з-за мяжы.
Сярод удзельнікаў – лепшыя беларускія бегуны, пераможцы лёгкаатлетычных турніраў.
На выбар будуць прапанаваныя дыстанцыі ў 10 км, 4 км, 2 км.
Далучыцца зможа кожны.
Для гэтага неабходна мець пасведчанне асобы і допуск урача да ўдзелу ў спаборніцтвах.
Спаборніцтвы ў Гродне ладзяцца ў 15-ты раз.
Такім чынам горад далучаецца да Сусветнага Алімпійскага дня бегу, што адзначаецца штогод з ініцыятывы Міжнароднага алімпійскага камітэту.
У мінулыя гады ў лёгкаатлетычных спаборніцтвах у Гродне ўдзельнічалі аматары бегу ва ўзросце ад 4 да 75 гадоў.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://www.klbviktoria.com