Атрыманне пашпарта з 14 гадоў стане абавязковым ужо з 9 жніўня
Гэтым указам уносяцца дапаўненні і змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян (пералік зацверджаны ўказам ад 26 красавіка 2010 года нумар 200).
Акрамя таго ён зніжае ўзроставы парог для абавязковага атрымання пашпарта грамадзянамі Беларусі з 16 да 14 гадоў.
Гэта звязана ў асноўным з тым, што ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам Беларусі маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў маюць права распараджацца сваімі зарплатамі, стыпендыямі і дапамогамі, а таксама права на ажыццяўленне некаторых банкаўскіх аперацый і г.д. Для выканання гэтых функцый ім патрэбны пашпарты.
Па дзеючаму заканадаўству атрыманне пашпарта абавязкова толькі з 16 гадоў. Таму падлеткі (ад 14 да 16 гадоў), каб атрымаць пашпарт, у графе “Падставы для атрымання” пісалі: “Для выезду за мяжу”. Але гэта было фармальнай прычынай. На самай справе дакументы яны атрымлівалі для іншых мэт, названых вышэй.
У МУС адзначылі, што практыка выдачы пашпартоў з 14 гадоў існуе ў Расіі, Нідэрландах, Сербіі і іншых дзяржавах.
Уводзімыя змяненні ніякім чынам не ўплываюць на пытанні, звязаныя з узяццем шлюбу, з наступленнем крымінальнай адказнасці і іншымі такімі рэчамі.
Для атрымання пашпартоў 14-гадовым грамадзянам будзе неабходны стандартны пакет дакументаў, які неабходны і цяпер. Якая колькасць падлеткаў атрымае пашпарты ў гэтым годзе ў сувязі з новаўвядзеннем, у МУС пакуль не падлічвалі.
У МУС таксама нагадалі, што артыкулам 23.53 КоАП (пражыванне без дакументаў, якія засведчваюць асобу) прадугледжана адказнасць за несвоечасовае атрыманне пашпарта.
Аднак у міністэрстве запэўнілі, што адразу ж з даты, калі ўступіць у сілу ўказ, ніхто непаўналетніх да адказнасці прыцягваць не будзе.
Тым не менш не варта адкладаць пытанне атрымання пашпарта на доўгі час.
Здымак http://n1.by