У Гродзенскай вобласці актывізаваліся інвестары
Замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі рэгіёну ў першыя месяцы года павялічыліся ў 2,8 раза у параўнанні з аналагічным перыядам летась.
У студзені-сакавіку ў вобласць паступіла 96,8 мільёны даляраў замежных інвестыцый, у тым ліку 47,7 мільёнаў даляраў (49,3%) – наўпроставых.
Аб’ём наўпроставых інвестыцый у параўнанні з 1 кварталам 2011 года павялічыўся на 43,5%.
Найбольш у вобласць паступіла ад рэзідэнтаў Кіпру – 32,5% ад агульнага аб’ёму наўпроставых інвестыцый. На другім месцы Фінляндыя – 18,2%, далей ідуць Польшча (14,5%), Літва (8,5%) і Расія (8%).
Найбольш атрымалі арганізацыі прамысловасці (89%), гандлю, па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання.
Іншых замежных інвестыцый (не ад наўпроставых інвестараў) атрымана ў 26,5 разы больш, чым за 1 квартал 2011 года – 49,1 мільёны даляраў.
Найвялікшы аб’ём сродкаў укладзена ў Смаргонскі раён (59,1%), дзе Kronospan Holdings East Limited вядзе будаўніцтва вытворчага комплекса.
Арганізацыям Гродна дасталося 22,1% ад усіх замежных інвестыцый, Лідскага раёна – 13,2%.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://finance.rol.ru