25 мая ў Гродне стартуе ІІІ Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”!

У праграме трохдзённага Фэсту  – майстар-класы, фотавыставы, добрая музыка, прэзентацыі рэгіянальных выданняў, ток-шоў «Журналістыка -2020″, узнагароджанне пераможцаў конкурса маладых аўтараў, прагулка па журналісцкай Гародні – дзе і калі – чытай у ПРАГРАМЕ !


Стаць удзельнікам Фэсту можа кожны!

Зарэгістравацца праз інтэрнэт раім ужо зараз.

 

На сайце Фэсту ў раздзеле ВЫСТУПОЎЦЫ можна знайсці больш інфармацыі пра гасцей,  калі цікава даведацца пра вядучых майстар-класаў, прэзентацый, удзельнікаў тоу-шоу «Журналістыка-2020″ – табе сюды.

 

Удзельнікаў Фэсту чакае экстравагантны электронна-музычны перфоманс на інструменце тэрменвокс, канцэрт гуртоў АКАНА і «Людзі на балоце», майстар-клас ад гродзенскага філіяла Міжнароднай школы капоэйры «FICAG».

Пазнаёмся з культурнай праграмай нашага Фестывалю!

 

Фэст маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” раз на два гады ладзіць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

Гэта ўнікальная пляцоўка для прэзентацыі творчых інфармацыйных праектаў, навучання ў вядомых журналістаў-прафесіяналаў, магчымасць удзелу ў вялікай колькасці культурніцкіх і іншых імпрэзаў, сустрэч з вялікай колькасцю цікавых людзей.

 

Здымак http://3sektar.by