Ці будзе ў Гродна «сцяна Цоя»?

Месцамі па аднаўленню сцяны называюцца розныя кропкі ў горадзе: гэта і сцяна на вуліцы Будзённага, і месца на Праванаберажнай, дзе вялізная сцяна ўмацоўвае гару пад Новым замкам, і платы, што агароджваюць вайсковую частку на Фолюшы. Называюць і сценку, што знаходзіцца па дарозе каля Палаца дзіцячай і юнацкай творчасці ў Каложскім парку.

 

Нагадаем, што у іншых гарадах Беларусі падобныя «сцяны памяці» Віктара Цоя існуюць да сённяшняга часу. Найбольш яскравым прыкладам з’яўляецца сцяна ў Мінску (на фота) , якая з’явілася на саракавы дзень пасля смерці музыкі і існавала да свайго пераноса за Палацам Рэспублікі. Зараз яна знаходзіцца па вуліцы Інтэрнацыянальнай.

 

Віктар Цой – савецкі музыка, заснавальнік і лідар рок-гурта «Кіно» – нарадзіўся 21 чэрвеня 1962 г. у Санкт-Пецярбургу, загінуў 15 жніўня 1990 г. Напрыканцы 1980-х пачатку 1990-х музыкай Цоя захапляліся мільёны фанатаў і фанатак. Яго песня «Пераменаў» стала гімнам некалькіх пакаленняў сучаснай моладзі.