Святар з Гродна абраны ў Раду Біблійнага таварыства
Біблійнае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь – міжканфесійная арганізацыя, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі праваслаўнай, грэка- і рыма-каталіцкай Царквы, а таксама шэрагу пратэстанцкіх Цэркваў: евангельскіх хрысціян баптыстаў, хрысціян веры евангельскай, адвентыстаў сёмага дня і беларускай евангельскай Царквы.
Айцец Андрэй Крот:
– Для мяне абранне ў Раду Біблійнага Таварыства з’яўляецца гонарам. Наколькі я ведаю, я адзіны не мінскі сябра Рады. Біблія гэта надзвычай важная кніга не толькі для хрысціянскіх Цэркваў, але і для культуры краіны. Нездарма першай беларускай кнігай стаў Псалтыр, надрукаваны амаль пяцьсот год таму Францішкам Скарынам, адна з кніг Бібліі.
На апошнім сходзе таварыства абмяркоўвалася пытанне пра падрыхтоўку да гэтага юбілею, які будзем святкаваць у 2017 годзе.
У 2012 годзе Біблійнае Таварыства Рэспублікі Беларусь святкуе сваё дваццацігоддзе. Да гэтага юбілею таварыствам выдадзены новы пераклад Бібліі (Старога і Новага Запаветаў) на беларускую мову.
Распаўсюдам новага выдання Бібліі на беларускай мове ў Гродне займаецца гродзенская грэка-каталіцкая парафія Маці Божае Фацімскай.