У радавым маёнтку Агінскага ў Залессі ладзіцца валанцёрскі летнік

|

Вёска Залессе знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці  (105 км ад Мінска).

 

У Залессі Міхал Клеафас Агінскі – знакаміты кампазітар і вядомы грамадскі дзеяч 19 стагоддзя – пражыў больш за 20 гадоў. Тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў знакаміты паланэз “Развітанне з радзімай”.

Палац Агінскага ў Залессі пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя віленскімі  зодчымі, помнік архітэктуры класіцызму.

 

Арганізатар летніка – Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”.

Для валанцёраў прадугледжана  праца па  ўборцы на тэрыторыі гістарычных аб’ектаў, па азеляненні, будаўнічыя працы.

Акрамя таго ў праграме летніка  – навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурніцкія мерапрыемствы, экскурсіі, турыстычны паходы.

 

Вольга Хабібуліна, РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”:

–          Будзем весці працы па азеляненні паркавай тэрыторыі і непрафесійныя будаўнічыя працы (дапамога будаўнікам). Наш наўпроставы партнёр – мясцовы будтрэст, але сёлета хоча дапамагчы і Смаргонскі райвыканкам.

Летась валанцёры на парку не працавалі. Яны дапамагалі ўзводзіць плот вакол сядзібы, падмалёўвалі сцены, раўнялі падлогу ўнутры сядзібы.

 

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і 3-разовае харчаванне.

Удзельнікі павінны аплаціць абавязковыя ўнёскі ў памеры 200 тысяч рублёў.

Прыезд і ад’езд – за кошт удзельнікаў.

 

Заяўку на ўдзел неабходна падаць да 15 чэрвеня.

e-mail: olga.khabibulina@gmail.com, тэлефон +37529 6818609