Унікальную скульптуру зубра гродзенскага майстра набыў італьянец
Аўтар – Раман – выставіў сабраную з старых аўтамабільных запчастак фігуру зубра ў натуральную велічыню на продаж напрыканцы 2011 года.
Першапачаткова гродзенец прасіў за незвычайную скульптуру 5 тысяч 500 даляраў.
Грошы майстру-аматару цяпер вельмі патрэбныя: не так даўно ў яго доме здарыўся пажар, давялося рамантаваць дах.
Зубра – першую ў сваім жыцці скульптуру – Раман, які не мае ніякай мастацкай адукацыі, стварыў за 3 месяцы. Цяпер ён працуе над скульптурай арла. Прадаваць яе майстар не плануе.
Паводле http://www.interfax.by