Пабудова Гродзенскай ГЭС паспрыяе развіццю турызму?
У чэрвені вадасховішча пачнуць запаўняць вадой, а 1 жніўня Гродзенская ГЭС павінна запрацаваць.
Магутнасць гэтай ГЭС у разы пераўзыхозіць магутнасць іншых беларускіх гідраэлектрастанцый.
Паводле намесніка міністра энергетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка, магутнасць новай станцыі – 17 мегават, а самая магутная з дзейсных беларускіх станцый выпрацоўвае ўсяго 2 мегаваты.
На чарзе будаўніцтва ў Беларусі яшчэ 32 гідраэлектрастанцый: Полацкай, Віцебскай, Верхнедзвінскай… На Дняпры павінны з’явіцца цэлы каскад ГЭС.
Плануецца, што новыя станцыі будуць будаваць інвестары цалкам за свой кошт, некаторы час іх эксплуатаваць, а пасля перадаваць дзяржаве.
Ужо вядуцца перамовы з турэцкімі кампаніямі.
Паводле http://www.ctv.by
Здымак http://tutgrodno.com