У раёны сядзібнай забудовы будуць падведзены камунікацыі
У апошнія гады абласны цэнтр актыўна развіваўся, у тым ліку за кошт сядзібнай жылой забудовы. І сёння востра стаіць пытанне падвядзення камунікацый у раёны сядзібнай забудовы Пагараны-Кашэўнікі, Паўднёвы-4, Зарыца-Грандзічы, Зарыца-4, -5, Баранавічы-5, -6, Забалаць-1, -2, -3.
У першую чаргу будзе праводзіцца электрычнасць і наладжвацца водазабеспячэнне, на працягу месяца будзе складзены графік правядзення работ у мікрараёнах, ён будзе апублікаваны ў мясцовых СМІ.
Па інф. БелТА
Фота на застаўцы (s13.ru): Зарыца-4