З-за забытага заплечніка ў Гродне эвакуявалі каля 100 чалавек
Супрацоўнікі міліцыі дапусцілі, што ў заплечніку можа знаходзіцца выбуховае прыстасаванне.
Неадкладна былі праведзены неабходныя ў такіх выпадках мерапрыемствы: ацэплены бліжэйшы раён, з будынкаў, што знаходзіліся побач з месцам здарэння, эвакуяваныя людзі.
На месца здарэння прыбылі выратавальнікі і медыкі.
Група размініравання выбухоўкі ў заплечніку не знайшла.
Тым не менш праробленую працу міліцыя не лічыць марнай і ў чарговы раз заклікае грамадзян звяртаць увагу на пакінутыя без гаспадара рэчы (заплечнікі, торбы, пакункі) і паведамляць пра падобныя знаходкі ў праваахоўныя органы.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://style-brand.ru