Кантрабандысты спрабавалі падкупіць гродзенскага памежніка

|

Затрыманне шасці чалавек стала вынікам спецаперацыі, якая пачалася два тыдні таму.

Тады два беларускія кантрабандысты (адзін з іх быў правадніком затрыманых сёння ўначы) прапанавалі службоўцу Гродзенскай памежнай групы 1000 долараў ЗША. Узамен яны хацелі атрымаць інфармацыю пра размяшчэнне памежных нарадаў.

 

Упэўненыя ў поспеху яны падрыхтавалі да адпраўкі ў Літву буйную партыю цыгарэт.

Аўтамабіль «УАЗ 3304» з у 48 тысячамі пачак цыгарэт затрыманы на самай мяжы. На літоўскім баку памежнікі знайшлі яшчэ 2 мікрааўтобусы без кіроўцаў, але з цыгарэтамі.

 

Па факце дачы хабару распачатая крымінальная справа. Разбіральніцтвы працягваюцца.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак http://euroradio.fm