У Гродне рэзка пахаладала і пакуль не пацяплее

|

Паводле інжынера-сіноптыка Тамары Валаткевіч, сёння апоўдні ў Гродне было +12,7 ºС.

Гэта нашмат халадней, чым у 1979 годзе, калі гарачыня даходзіла да +32 ºС, але затое цяплей, чым ў 1976, калі ўдзень было толькі +1 ºС.

 

У першы летні дзень па тэрыторыі Гродзенскай вобласці месцамі пройдуць дажджы, часам моцныя, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер паўднёвы, з пераходам на заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ў Гродне +14…+16.

 

У суботу і нядзелю будзе воблачна з праясненнямі.

 2 чэрвеня ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 7-12 м/с, днём парывы да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы +3…+8, днём +10…+15.

3 чэрвеня характар надвор’я не зменіцца. Днём чакаюцца кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра +11…+16.

 

Здымак http://www.24open.ru