25,7% дарослых жыхароў Гродзенскай вобласці паляць
Паводле дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўню жыцця, на пачатак года доля тых, хто паліць ва ўзросце 16 гадоў і старэйшых склала 27%.
За апошняе дзесяцігоддзе колькасць мужчын, якія паляць, зменьшылася на 2,9%, а жанчын – павялічылася ў 1,6 раза.
Паліць кожны другі жыхар Беларусі і кожная дзясятая жыхарка.
Паказчыкі па рэгіёнах Беларусі выглядаюць такім чынам:
Мінск – паляць 29,1% жыхароў, Віцебская вобласць – 27,7%, Магілёўская- 27,6%, Брэсцкая – 26,6%, Гомельская – 26,2%, Гродзенская – 25,7%, Мінская – 25,5%.
Паводле http://tut.by
Здымак http://www.newsabah.com