«Нёманскі фронт» – кніга пра вызваленне Гродна

Пра сваю працу распавядае аўтар: «Я падрабязна апісваю аперацыю «Багратыён» , а дакладней, падзеі 12-25 ліпеня 1944 года. Я вылучаю Нёманскі фронт, а затым фронт па рацэ Свіслач, так званы «Свіслацкі фронт». Кніга вельмі багатая ўспамінамі сведкаў падзей, архіўнымі матэр’яламі як з савецкага, так і з нямацкага боку. Працу над кнігай я пачаў яшчэ ў 2004-м годзе, – працягвае аўтар. – Кніга добра аздоблена мапамі і вялікай колькасцю архіўных фатаздымкаў. Пра кіраўнікой франтоў, палкоў і ротаў ёсць вельмі падрабязны біяграфічны матэр’ял».

 

Прадастаўнікі выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка» пра гэтае выданне кажуць:

 

– Кніга набліжае да нас праўду пра падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і Гарадзеншчыны. Аўтар, дапытлівы гарадзенскі гісторык, крок за крокам, дзень за днём раскрывае планы і дзеянні савецкіх і нямецкіх войскаў у баях за Гродна. У аснову кнігі ляглі звесткі з нямецкіх даследванняў, расійскіх архіваў, успаміны ўдзельнікаў і жыхароў горада, дзённікі баявых дзеянняў, аператыўныя дакументы, справаздачы, данясенні. Кніга сто адсоткава будзе патрэбная тым, хто цікавіцца гісторыяй войнаў у нашым рэгіёне.