Фестываль. Пачатак. Дождж.

|

Цікавыя і вясёлыя венесуэльцы, крэатыўныя карэйцы і галандцы пачалі забаўляць і разаграваць прысутных. За імі падцягнуліся і ўсе астатнія – расейцы, палякі, украінцы, цыганы ды іншыя суполкі.

 

Гарадзенцы радасна віталі гасцей, а госці ім ветліва адказвалі. Мясцовыя жыхары выходзілі на свае балконы, каб павітаць удзельнікаў фестывалю.

 

Гандляры зачынялі свае крамы, каб паназіраць за цікавай падзеяй.

Рознакаляровая Карэя…


Рэспектабельная Расія…

Ні адзін фестываль не абыходзіцца без барабанаў…


… і трубы


А маршыраваць зручна і пад адно, і пад іншае


Самы яскравы «праход» па вуліцах горада адбыўся ў прадстаўнікоў Венесуэлы, звычайныя людзі нават падтанцоўвалi ім і далучаліся да неврагоднага танцавальнага руху.

 

Гэта толькі пачатак, нас яшчэ чакае шмат чаго цікавага.

Вядома, усе жывуць надзеяй на сонечнае надвор’е. Наперадзе – два дні фестывалю, і, магчыма, неба таксама развесяліцца і праясніцца.

Фота аўтара