Праверка сіл у перапынку: «Брэст» – «Нёман» 0:3

|

Малады касцяк каманды (гульцы Ігар Ясiнскi, Артур Бомбель, Павел Савіцкі) у складзе моладзевай зборнай днямі гулялі ў баснійскім Сараеве з гаспадарамі. Легіянер Аляксандр Дзмітрыеў выкліканы ў зборную Эстоніі, а моладзь – Анюкевіч і Едэшка – увайшлі ў склад самай малодшай каманды.

 

Галы ў матчы забілі – 0:1 Раўнейка (32), 0:2 Кавалёнак (57), 0:3 Лясюк (68). Стартавы склад «Нёмана» выглядаў наступным чынам: Панкратаў, Раўнейка, Яблан, Рыбак, Вітус, Сямёнаў, Варанкоў, Савасцьянаў, Лявіцкі, Дзенісевіч, Крывабок. Запасныя: Каліжанаў, Столік, Сучкоў, Мацвееў, Кавалёнак, Лясюк, Шматко, Чэрнік.

 

На 32-й хвіліне пасля розыгрышу вуглавога Дзенісевіч зрабіў перадачу Раўнейка, і той у адзін дотык накіраваў мяч у вароты. 0:1 Першы тайм прайшоў з вялікай перавагай гродзенскага «Нёмана» і завяршыўся з лікам 0:1. У другім тайме замены ў «Нёмана»: сышлі Вітус, Савасцьянаў, Рыбак, Крывабок, Дзенісевіч. Увайшлі – Шматко, Сучкоў, Лясюк, Кавалёнак, Мацвееў.

 

На 57-й хвіліне Сямёнаў з флангу зрабіў перадачу ў штрафную, Кавалёнак галавой паслаў мяч у вароты – 0:2.

 

63 хвіліна. Сышлі Сямёнаў, Лявіцкі, увайшлі Каліжанаў, Столік. 68 хвіліна. Каліжанаў перахапіў мяч у цэнтры поля і зрабіў дакладны пас Лясюку, які, абыграўшы некалькіх сапернікаў, дакладна прабіў пад брамнікам – 0:3.

 

У «Нёмана» пасля разгромнага выйгрышу ў «Славіі», напэўна стаяла задача падтрымання гульнявога тонусу і праверка тактычных пабудоў з рознымі спалучэннямі гульцоў. З гэтай задачай яны справіліся. Цяпер «Нёман» поўным ходам рыхтуецца да гульнi з ФК «Мінск», якая адбудзецца ў Мінску 11-га чэрвеня.