Міжнародная выстава ў Гродна сабрала 45 калекцый
Пра выставу распавядае кіраўнік Рэспубліканскага таварыства філатэлістаў Андрэй Грыбаў:
align=”left” >– Выстава атрымалася вельмі насычаная, і вялікі дзякуй гарадзенскай гасціннай зямлі, што мы чарговы раз сустракаемся тут. Адзін з рэдкіх экспанатаў, што прадстаўлены на гэтай выставе – экспазіцыя Валерыя Андрэюка, якая ўжо заваявала розныя медалі на міжнародных выставах, як у бліжэйшых краінах, так і далёка за мяжою. На выставе чарговы раз прадстаўлена калекцыя «Касцюмы» Ганны Піліповіч. У гэтай калекцыі выстаўлена капэрта «Асобнага атраду БНР». Кажуць, што існуюць яшчэ такія капэрты, аднак я не разу не сустракаў, каб на канверце было такое выкананне – усе маркі Асобнага атраду, пагашаныя адмысловай пячаткай Асобнага атраду.
Па выніках працы журы ўдзельнікі выставы атрымалі адмысловыя медалі, якія ўручалі прадстаўнікі «Белпошты», кіраўнікі таварыства філатэлістаў і прадстаўнікі консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродна. Плануецца, што наступная падобная філатэлістычная выстава адбудзецца ў Брэсце. Гарадзеншчына актыўна ўдзельнічае ў развіцці філатэлістычнага руху: напрацягу 2012 года ўжо прайшло 2-е выставы міжнароднага значэння.