218 мабільнікаў у запасцы
Мужчына пераязджаў мяжу праз “зялёны” канал, што сведчыла пра адсутнасцю у яго тавараў для дэкларавання.
Кантрабанду знайшла спецыяльная даглядчая група разам з мытнікамі і з дапамогай службовага сабакі.
У запасным коле свайго мікрааўтобуса «Volkswagen» кантрабандыст схаваў 218 мабільнікаў і 300 аксэсуараў да іх.
Паводле папярэдняй ацэнкі нелегальны груз каштуе 169 мільёнаў рублёў, іншамарка, якой таксама можа пазбавіцца вінаваты ў кантрабандзе, – 50 мільёнаў.
У тым жа пункце пропуску гродзенскія мытнікі затрымалі партыю кантрабанднай вопраткі, якую гродзенец хаваў у аўтамабіле «Škoda».
У салоне знайшлося 160 сукенак, джынсаў, блузак і 43 рэменя.
Паводле http://gpk.gov.by
Здымак http://www.club-yeti.ru