Жанчына ўпала ў студню
Жанчына трымалася на паверхні вады ў студні глыбінёй каля 8 метраў і дыяметрам 1,2 метра.
Узровень вады дасягаў 2 метраў.
Высветлілася, што каля 6 гадзін раніцы жыхарка Іўя выйшла з дома і пачула крыкі аб дапамозе.
Ва ўласнай студні жанчына ўбачыла суседкіну сястру, што прыехала пагасціць.
Сама пацярпелая патлумачыць, якім чынам трапіла ў калодзеж і колькі часу там правяла не змагла.
Супрацоўнікі МНС з дапамогай спецыяльнай вяроўкі і лесвіцы выцягнулі жанчыну. З дыягназам “агульнае пераахалоджанне арганізму” яе змясцілі ў шпіталь.
Паводле http://112.by
Здымак http://www.elsk.info