Вечаровая расповяды пра невядомы Гродна

|

«Гродна кіна- тэатральны». Сёмае цуда свету прываблівае гледачоў гульнёй актораў, спецэфектамі, рознага роду атракцыёнамі. У пачатку ж мінулага стагоддзя кіно з’яўлялася цудам развіцця тэхнікі і навукі. Якія фільмы тады глядзелі, у якія кінатэатры хадзілі гарадзенцы – усё гэта ў межах дадзенай экскурсіі.

 

«З гісторыі гродзенскай чыгункі». Першай чыгункай, пракладзенай на беларускай зямлі, была чыгунка на ўчастку Парэчча – Гродна, якая з’яўляўлася часткай чыгуначнай магістралі Пецярбург – Варшава, здадзенай у выкарыстанне ў1862 годзе, 150 год таму.

 

«Страчаная спадчына». Падчас экскурсіі можна даведацца пра тое культурнае асяроддзе, якое, на жаль, не вытрымала выпрабаванні часам, але з’яўляецца для нас каштоўным – Фара Вітаўта, палац Радзівілаў, Ратуша, касцёл Бернардзінскага жаночага манастыра і інш.

 

«Гродзенскі трохкутнік». Экскурсія будзе складацца з успамінаў В. Быкава, А. Карпюка і Б. Клейна, якія ў 60-я гады ХХ ст. стварылі ў Гродне своеасаблівы клуб вальнадумцаў, «шасцідзесятнікаў.

 

«Старыя могілкі Гродна». Падчас вандроўкі экскурсанты даведаюцца не толькі пра выбітных асобаў, якія пахаваны на старых гарадзенскіх могілках, але таксама пра асаблівасці пахавальных абрадаў, традыцыі ўсталявання помнікаў.

 

«Вандроўка па Гарадніцы» – гэта шпацыр па вуліцы Раскоша, па Швейцарскай даліне… У часе вандроўкі можна будзе даведацца пра дзейнасць знакамітага гродзенскага старасты Антонія Тызенгаўза, прафесара Жана Эмануіла Жылібера і архітэктара Джузэпэ Сака.

 

«Вуліца Чырвоных ліхтароў». Пад час экскурсіі вы пазнаеміцеся як працавалі «начныя матылькі» у старой Гародні. Пра самую экстравагантную экскурсію распавядае Ганна Шарэнда, намесніца дарэктара ТАА «Мерцана» :

 

– У экскурсіі распавяду пра тое, як узніклі і развіваліся даходныя дамы ў Гродне. Пра сучасны рэстаран «Беласток», ранейшы гатэль, пра вуліцу Тэльмана, дзе зараз ў адным з даходных дамоў знаходзіцца КДБ. Вельмі хацелася б пра сучасных прадстаўніц што-небудзь расказаць, але, нажаль, знаёмых такіх няма.

 

Вядома, што паслугамі гарадзенскіх даходных дамоў карысталіся не толькі жыхары гораду, але і яго госці. Па гораду ходзіць легенда, што некаторы час у сучасным будынку рэстарана «Беласток» (здымак на застаўцы) некаторы час жыў кайзер Нямеччыны Вільгельм ІІ і будучы амерыканскі прэзідэнт Эйзэнхаўэр.