Аўта-партрэты. У прамым сэнсе слова

|

Гульцам трэба было сфатаграфаваць як аўтамабільныя рарытэты кшталту «Перамогі», так і супер сучасныя аўто фірмы GMC. У гульні прымала ўдзел 11 камандаў, тры з якіх былі гарадзенскімі. Распавядае адна з гарадзенскіх удзельніц Вольга:

 

– Я ў такі фармат гульняў гуляла ўпершыню і для мяне было трошкі цяжкавата знайсці цікавыя аўтамабілі ў нашыім горадзе. Вялікую падзяку наша каманда выказвае амерыканскаму сябру: ён сфатаграфаваў «у сябе шмат вельмі рэдкіх аўто, якія ў нас і не сустракаюцца.

 

Працяг падобных гульняў чакае гарадзенцаў у новым фармаце напрыканцы чэрвеня, калі жодзінскі аўтар RixAlex правядзе гульню па сваіх правілах: «На кожнае заданне будзе вызначаная марка аўто і будзе магчымасць заліваць 3-4 асноўных здымка. Бонусы гульцы атрымаюць за асобную мадэль, чым цяжэй яе будзе знайсці тым большы будзе бонус».