Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці ўзмацняе антытэрарыстычныя меры

|

У прэс-рэлізе “Аб прыняцці прафілактычных мер” гаворыцца: “Як паказвае практыка, злачыннымі элементамі для складавання здабытых незаконным чынам сродкаў паражэння выкарыстоўваюцца паддашшы, падвальныя, складскія і падсобныя памяшканні, а таксама будынкі і збудаванні, якія не выкарыстоўваюцца і не абсталяваныя належным чынам для выключэння пранікнення ў іх старонніх асоб. Дадзеныя абставіны могуць спрыяць узнікненню надзвычайных здарэнняў, у т.л. стаць прычынай гібелі насельніцтва”.

 

У СМІ напярэдадні з’явілася інфармацыя пра знаходку схованкі з сучаснымі боепрыпасамі ў лесе ў Гродзенскім раёне. Пра выпадкі незаконнага захоўвання выбухоўкі і атрутных рэчываў у Гродне і вобласці не паведамлялася.

 

Паводле http://www.region.ej.by

Здымак http://vesti-ural.ru